10 жніўня 2026 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Ніны Мефодзіеўны Пліско (1946), музейнага работніка, былога дырэктара Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава
Ніна Мефодзіеўна Пліско (Кладчанка) нарадзілася 10 жніўня 1946 г. у в. Боркі Баранавіцкага раёна. У сям'і гадаваліся шасцёра дзяцей: чацвёра сыноў і дзве дачкі, з якіх Ніна — самая малодшая. Бацьку запрасілі працаваць бухгалтарам у саўгас «Патрыкі» Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, сям'і далі службовае жыллё. Так сям’я Пліско апынулася на Кобрыншчыне.
15 студзеня 2026 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аляксеевіча Кенды (1951), гаспадарчага кіраўніка, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна (2020)
Мікалай Аляксеевіч Кенда нарадзіўся 15 студзеня 1951 г. у в. Вялікае Міжлессе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1971 г. закончыў Пінскі гідрамеліяратыўны тэхнікум і адслужыў у арміі. Пачынаў сваю працоўную дзейнасць на пасадзе майстра ПМК-17 трэста «Пінсксаўгасбуд» (г. Бяроза).
2026 г. — 65 гадоў з часу заснавання адкрытага акцыянернага таварыства «Кобрынскі завод аграпрамысловага машынабудавання» (1961)
Гісторыя стварэння і станаўлення ААТ «Кобрын-аграмаш» бярэ свой пачатак з 1940 г. За гады свайго існавання прадпрыемства прайшло шлях ад маленькай машынна-трактарнай станцыі да сучаснага завода з высокім узроўнем механізацыі тэхналагічных працэсаў. У лютым 1940 г. у в. Андронава Кобрынскага раёна была створана Кобрынская машынна-трактарная станцыя (пастанова СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 21.01.1940).
12 ліпеня 2026 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Таццяны Паўлаўны Дземідзюк (1966), Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна (1924), старшыні СВК «Узыходзячая зара»
Таццяна Паўлаўна Дземідзюк нарадзілася 12 ліпеня 1966 г. у в. Хідры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Усе яе продкі — працаўнікі сяла. Тут, у калгасе «Зара», з моманту яго заснавання працавалі абедзве бабулі Таццяны Паўлаўны, затым бацька і маці.
28 снежня 2026 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Карніевіча (1941–2020), палкоўніка міліцыі, былога начальніка Кобрынскага РАУС
Мікалай Іванавіч Карніевіч нарадзіўся 28 снежня 1941 г. у в. Будзішча Гомельскай вобласці. Гэта былі гады ваеннага ліхалецця. Свайго бацьку ён ніколі не бачыў: Іван Васільевіч Карніевіч у першыя дні вайны пайшоў на фронт, дзе загінуў. Калі немцы спалілі вёску, Ганна Яўсееўна з маленькім сынам перабралася жыць у зямлянку.
1 студзеня 2026 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Паўла Рыгоравіча Кужыра (1946–2023), вучонага-фізіка, педагога, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь
Павел Рыгоравіч Кужыр нарадзіўся 1 студзеня 1946 г. у в. Батчы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька Рыгор Фёдаравіч працаваў на чыгуначнай станцыі Жабінка, маці Надзея Пятроўна — даяркай у калгасе. Павел выдатна закончыў сем класаў у Батчынскай школе, потым вучыўся ў СШ № 2 г. Кобрына. Карпатлівая праца, мэтанакіраванасць, глыбокія веды дазволілі юнаку закончыць школу з залатым медалём.
2 мая 2025 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Сяргея Феадосавіча Любчука (1940–2024), дзеяча самадзейнага мастацтва, кампазітара, заслужанага работніка культуры БССР (1978)
Сяргей Феадосавіч Любчук нарадзіўся 2 мая 1940 г. у в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У сям’і ўсе любілі музыку: бацька i маці, двое старэйшых братоў і сястра спявалі і ігралі на народных інструментах. З шасці гадоў Сяргей засвоіў гармонік, пазней — акардэон, удзельнічаў у розных канцэртах, аглядах мастацкай самадзейнасці раёна і вобласці.
9 лютага 2026 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Паўлавіча Гержы (1956), кандыдата тэхнічных навук
Мікалай Паўлавіч Гержа нарадзіўся 9 лютага 1956 г. у в. Літвінкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1963 г. пайшоў у першы клас Літвінкаўскай пачатковай школы, у 1967 г. працягваў вучобу ў Батчынскай васьмігадовай школе. Сярэднюю адукацыю Мікалай атрымаў у Якаўчыцкай сярэдняй школе Жабінкаўскага раёна.
26 лютага 2026 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Алены Фамінічны Раманюк (1946–2023), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларускай ССР
Алена Фамінічна Раманюк (у дзявоцтве Канавальчук) нарадзілася 26 лютага 1946 г. у в. Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вёска Мацы знамянальная тым, што дала свету шмат цікавых, адораных, таленавітых людзей, якія дасягнулі значных вышынь у розных галінах дзейнасці, сваёй працай, талентам праславілі родны край, сваю малую радзіму. А. Ф. Раманюк не стала выключэннем.
12 лістапада 2025 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Андрэя Міхайлавіча Гольцмана (1970), кіраўніка вытворчасці, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна (2017)
Андрэй Міхайлавіч Гольцман нарадзіўся 12 лістапада 1970 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў сярэдняй школе № 5 г. Кобрына. Сваю працоўную дзейнасць пачаў ў 1988 г. мулярам перасовачнай механізаванай калоны № 44 г. Кобрына. Затым служыў у Савецкай арміі.